Фота: AP Photo, File
«Так, сапраўды, гэта так. Набор зняволеных у ПВК «Вагнер» цалкам спынены. Перад тымі, хто ў нас цяпер працуе, выконваюцца ўсе абавязацельствы», — сказаў ён.
На пачатку студзеня Прыгожын паведаміў, што першая група ўдзельнікаў ваеннай аперацыі ва Украіне з ліку былых зняволеных завяршыла паўгадавую службу па кантракце і атрымала памілаванне. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра два дзясяткі чалавек.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы словы заснавальніка групы, сказаў, што ўказы аб памілаванні, якія тычацца экс-зняволеных, якія сталі яе байцамі, маюць грыф сакрэтнасці.
Крыніцы: На беларускіх палігонах трэніруюць таксама расійскіх зняволеных для «Вагнера»





