Паводле адной версіі, якую прыводзіць Nikkei, украінская армія змагла выйсці на расійскіх генералаў па сігналах мабільных тэлефонаў.
Паводле іншай версіі, гэтаму спрыялі інфарматары ўкраінскага боку ў акупаваных рэгіёнах Данбаса, сказаў неназваны высокапастаўлены супрацоўнік японскай разведкі.
У жніўні 2022 года вайсковая разведка Вялікабрытаніі заяўляла, што не менш за 10 расійскіх генералаў загінулі за час вайны ва Украіне.





