Іван — фігурант «справы ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама», які знаходзіцца за кратамі ўжо 26 месяцаў. Яго абвінавацілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, «абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага ПЗ атрымалі доступ да камп'ютарных сістэм КУП «ЦІТ Мінгарвыканкама» і ГУУС Мінгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў, а таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю».
У маі 2022 года Івана этапавалі ў бабруйскую калонію №2, адміністрацыя якой змясціла яго ў ПКТ да заканчэння тэрміну.





