«Ужо ў найбліжэйшы час першы віцэ-прэм'ер урада па даручэнні прэзідэнта правядзе пашыраную сустрэчу з удзельнікамі рынку, з кіраўніцтвам і ўласнікамі гандлёвых прадпрыемстваў гандлю, гандлёвых сетак для таго,

каб, ну, яшчэ раз як бы ўвабраць інфармацыю, якую, можа быць, мы пакуль не бачым, або тыя тэндэнцыі, пра якія, дапусцім, мяркуюць яны, але яшчэ пакуль мы ва ўрадзе іх не бачым, таму жывая нейкая размова абсалютна адкрытая адбудзецца», — сказаў кіраўнік урада.

Паводле яго слоў, калі ў выніку гэтай сустрэчы спатрэбіцца ўнесці змены ў сістэму рэгулявання цэн, то яны будуць зробленыя. 

Увогуле ж Галоўчанка, як заўсёды, поўны аптымізму. Ён адзначыў, што ў студзені цяперашняга года рост індэкса спажывецкіх цэн склаў 0,8%, і гэта самы нізкі паказчык за апошнія 20 гадоў. Ды нават і гэты рост «звязаны практычна напалову з ростам акцызаў, які быў спланаваны даўно, на алкаголь і тытунёвыя вырабы».

Таму сітуацыя, паводле прэм'ера, застаецца пад кантролем, і сістэма працуе. «Вынік галоўны, напэўна, даклада сёння, што сістэма выпрацаваная, яна дзейнічае, яна не прывяла да негатыўных эфектаў ні для бізнэсу, ні для гандлю», — адзначыў ён, маючы на ўвазе сістэму рэгулявання цэн, прынятую пасля кастрычніцкай нарады ў Лукашэнкі.

А тое, што на працягу ўсяго некалькі месяцаў прынятыя тады пастановы давялося карэктаваць, сведчыць нібыта толькі пра тое, што ўрад не схільны да дагматызму і праяўляе гнуткасць.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: У распушчанасці цэн зацікаўлены мільёны людзей

Лукашэнка назваў столь цэн на расійскую нафту двайнымі стандартамі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3