Аляксандр Лукашэнка наведаў 25 лютага 2022 года Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі

Аляксандр Лукашэнка наведаў 25 лютага 2022 года Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі

Гаворка ідзе пра такійскую некамерцыйную арганізацыю «Падтрымка пацыентаў з цяжкімі захворваннямі». У 2021—2022 гадах яна адправіла ў Беларусь трох пацыентаў з Японіі і атрымала за паслугі больш за 130 млн іен (каля 1 млн даляраў). Дырэктар НКА 62-гадовы Хірамічы Кікучы (Hiromichi Kikuchi) быў арыштаваны 7 лютага 2023 года па падазрэнні ў парушэнні закона аб перасадцы органаў. Паліцыя канфіскавала ў звязаных з НКА асоб спіс са 150 прозвішчамі, якія былі зацікаўлены ў аперацыі па трансплантацыі.

На гэты момант Кікучы падазраюць у арганізацыі трансплантацыі печані 40-гадоваму мужчыну, які пазней памёр. Сцвярджаецца, што Кікучы прыняў меры без дазволу Міністэрства аховы здароўя Японіі. Стан гэтага мужчыны пагоршыўся пасля аперацыі па перасадцы ў лютым мінулага года, і ён памёр у лістападзе 2022 года пасля другой трансплантацыі ў Японіі. За паслугі НКА мужчына заплаціў 33000000 іен.

Яшчэ адзін 45-гадовы пацыент заплаціў каля 85 млн іен і паехаў у Беларусь у маі мінулага года. Хаця 1 верасня яму зрабілі аперацыю па перасадцы ныркі і печані, у яго развіўся перытаніт, выкліканы бактэрыямі, і 28 верасня 2022 года ён памёр.

Крыніца газеты сцвярджае, што мужчына прыйшоў у офіс НКА, таму што з-за абвастрэння цырозу яму спатрэбіліся аперацыі па перасадцы печані і ныркі. Ён даведаўся аб дзейнасці НКА праз яе вэб-сайт. Паказаўшы фатаграфію беларускай бальніцы (у артыкуле не пазначана назва бальніцы, але адзначаецца, што гэта дзяржаўная клініка), Кікучы парэкамендаваў яму зрабіць аперацыю па трансплантацыі са словамі накшталт «Вы можаце быць шпіталізаваны ва ўніверсітэцкую бальніцу пасля вяртання ў Японію». 

Мужчына перавёў 3 млн іен у якасці авансу і 82 млн іен у якасці закладу на рахунак арганізацыі і адправіўся ў Беларусь пад кіраўніцтвам НКА. Спачатку ў шпіталі сказалі, што аперацыя прайшла паспяхова, але пазней заявілі, што ягоны стан рэзка змяніўся. Гавораць, што донарам органаў быў памерлы мясцовы жыхар. Супрацоўнік бальніцы паведаміў The Yomiuri Shimbun, што стан пацыента ўскладніўся з-за шматлікіх захворванняў пасля перанесенай аперацыі па трансплантацыі. 

Па словах лекараў-трансплантолагаў Японскага таварыства трансплантолагаў, адначасовая трансплантацыя некалькіх органаў можа прывесці да рэзкага паляпшэння стану хворага ў выпадку поспеху, але аперацыя займае больш часу і звязана з большай стратай крыві, што павялічвае рызыку інфекцыі і іншых праблем. 

Сярод праапераваных у Беларусі трох грамадзян Японіі толькі 50-гадовы мужчына застаўся жывы. Яму была зроблена аперацыя па перасадцы ныркі. За паслугу ён заплаціў каля 18500000 іен, што больш чым удвая перавышае рынкавую цану, паведамілі ў паліцыі. 

Здымак з фотарэпартажу пра наведванне Лукашэнкам Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі

Здымак з фотарэпартажу пра наведванне Лукашэнкам Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі

Поспехамі ў галіне транспланталогіі ў лютым 2022 года ў прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі выхваляўся дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо.

Менавіта гэты цэнтр праводзіць навуковыя даследаванні па ўсіх напрамках сучаснай медыцыны, зыходзячы з напрацовак, звязаных з транспланталогіяй. За перыяд з 2008 па 2021 год было выканана больш за 3 тысячы трансплантацый органаў. Па словах Румо, у 2021 годзе цэнтр зарабіў на замежных пацыентах больш за 10 млн даляраў. Чыноўнік асабліва адзначаў кліентаў з Ізраіля і Японіі.

Клас
13
Панылы сорам
22
Ха-ха
12
Ого
42
Сумна
31
Абуральна
85