Багданаў патлумачыў, што Еўрапейскі саюз праз высокія цэны на газ знізіў вытворчасць цяплічных гаспадарак. 

«Газ жа дарагі стаў, а гэта ж трэба абаграваць цяпліцы, даасвятляць. Гэта ўсё для іх дорага стала, яны знізілі вытворчасць. З Турцыі складана завесці, бо лагістыка ўскладнілася. І сёння адзіны рынак, дзе іх можна набыць, гэта Расійская Федэрацыя. Але ў Расіі рэгулявання цэн няма. І, вядома, пры ўсплёску кан'юнктуры яны паднялі шмат у чым цэны», — растлумачыў кіраўнік МАРГ.

Багданаў прапанаваў «не перажываць» наконт гуркоў і цэн на іх.

«Засталося пацярпець літаральна да канца лютага, і ўжо ў поўным аб'ёме першы новы ўраджай цяплічных нашых агуркоў з'явіцца ў крамах, і ў сакавіку мы ўжо будзем цалкам забяспечаны нашым, так бы мовіць, агурком. Скончыцца міжсезонны перыяд, у які мы завозім імпартную прадукцыю», — запэўніў ён.

Багданаў не патлумачыў, чаму з такім танным газам, як у Беларусі, мы не можам вырасціць танныя гуркі. Цяпер у краіне агуркі па 16 рублёў.

Клас
3
Панылы сорам
19
Ха-ха
67
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
12