Аляксей Данілаў. Фота: УНІАН

Аляксей Данілаў. Фота: УНІАН

«З вялікім наступам у іх вялікія праблемы. Яны ўжо пачалі свой наступ, яны проста не кажуць, што яны яго пачалі, а нашы войскі яго вельмі магутна адбіваюць. Той наступ, які яны планавалі, ужо паступова ідзе. Але не такое наступленне, на якое яны разлічвалі».

Каментуючы заяву намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргея Вяршыніна пра тое, што Расія нібыта гатовая да перамоў з Украінай «без папярэдніх умоў» з улікам мэт РФ і рэальнасці, сакратар РНБА адзначыў, што расіяне спрабуюць рэалізаваць праект «Другая Украіна».

«Што тычыцца прапановы з Масквы, то ў іх цяпер ідзе праект пад назвай «Другая Украіна», яны рэанімуюць паліттэхнолагаў, якія працавалі ў часы Януковіча, узначальвалі інстытуты нейкія, яны сёння ўжо пачынаюць сваю брудную працу на тэрыторыі нашай краіны, каб нас прымусіць да сітуацыі, умоўна, дзвюх Карэй 1957 года, па «38 паралелі»… Некаторыя з Партыі рэгіёнаў, а потым з ОПЗЖ, якія знаходзяцца за мяжой… да Манака, яны гэта суправаджаюць, кантактуюць. Ніякай другой Украіны не будзе, будзе адзіная вялікая краіна», — сказаў Данілаў.

Клас
20
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1