Актывіста Народнай Грамады Аляксея Кірэева затрымалі 28 кастрычніка 2022 года і пасля 10 сутак у ізалятары перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага па крымінальнай справе за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Вядома, што Аляксей удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, адна з іх адбывалася 27 верасня. Ад пачатку выбарчай кампаніі яго затрымлівалі каля дзесяці разоў, тройчы быў пакараны адміністрацыйнымі арыштамі на тэрміны ад 5 да 15 сутак.
Суд прызнаў Кірэева вінаватым і прысудзіў актывісту пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.





