У 2024 годзе летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы. Фота AP
Рашэнне аб удзеле спартсменаў з РФ і Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах не павінна залежаць ад пазіцый урадаў, падкрэсліў Бах, адказаўшы такім чынам на заклік міністраў больш чым 30 краін, якія выступілі супраць удзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў у Алімпіядзе.
«Гісторыя пакажа, хто больш робіць для міру — тыя, хто спрабуе трымаць межы адчыненымі і камунікаваць, або тыя, хто хоча ізаляваць і расколваць»,
— дадаў ён і ў чарговы раз падкрэсліў «місію міру», якую павінен несці МАК. Адначасова Бах заўважыў, што яго арганізацыя падзяляе «гора і чалавечыя пакуты» ўкраінскіх спартоўцаў і прыкладае значныя намаганні, каб дапамагчы ім.
Беларускі фонд спартовай салідарнасці накіраваў у МАК заяву супраць допуску праўладных спартоўцаў на Алімпіяду





