Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Мінулы год атрымаўся рэкордным у гандлі з Расіяй. Асноўная задача была — пераарыентаваць $6,5 млрд з еўрапейскага і ўкраінскага рынкаў на Расію. Гэтая задача выкананая ў поўным аб'ёме. У лічбах, калі браць у далярах, экспарт у Расію ў нас вырас на 40,5%, у натуральным вымярэнні — на 10,5%, калі браць фізічныя аб'ёмы», — сказаў Дзмітрый Круты ў эфіры СТБ.

У 2023 годзе ён плануе яшчэ больш нарасціць гандаль з Расіяй.

«Рост тавараабароту, калі мы лічым яго галоўным паказчыкам нейкага развіцця, на ўзроўні 6,5% будзе вельмі добрай лічбай да той высокай базы, якая ўжо дасягнутая», — лічыць Круты.

Доля Расіі ў тавараабароце ў 2020 годзе была 47,9%. Па выніках 10 месяцаў мінулага года яна вырасла да 60%.

Беларусь стала рэзка менш купляць абсталявання. Як вайна і санкцыі адбіліся на гандлі

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7