«Калі мы кожную кампанію раней праводзілі асобна, у прамежку чатырох гадоў мы ўвесь час знаходзіліся ў нейкім выбарчым працэсе. Хацелася б усё-ткі, каб была выбарчая стабільнасць. Любая электаральная кампанія — гэта своеасаблівае ўзрушэнне, стрэс для краіны», — сказаў Ігар Карпенка ў эфіры АНТ.

Кіраўнік ЦВК патлумачыў, што ў гэты дзень чалавек атрымае адразу некалькі бюлетэняў — напрыклад, па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога савета дэпутатаў.

Адзіны дзень галасавання будзе праходзіць у апошнюю нядзелю лютага. У 2024 годзе гэта 25 лютага.

«У Канстытуцыі закладзена, што пасля адзінага дня галасавання не пазней чым праз 60 дзён павінна адбыцца першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу. Такім чынам, апошні дзень для пачатку працы пасяджэння УНС — 25 красавіка», — адзначыў Карпенка.

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7