Грамадства3

За год у Польшчы беларусы адкрылі больш за 1700 фірмаў

Усяго ў Польшчы на канец мінулага года было зарэгістравана 4980 такіх кампаній. «Радыё Свабода» пагаварыла з кіраўніком Беларускага бізнэс-цэнтра ў Варшаве Дзмітрыем Данільчуком аб праблемах і перспектывах беларускага бізнэсу ў Польшчы.

1730 новых кампаній зь беларускім капіталам зьявілася ў Польшчы за год. На першым месцы — аптовы і раздробны гандаль, на другім — перавозкі і лягістыка, на трэцім — будаўніцтва, на чацьвёртым — ІТ-сфэра.

Гэтыя чатыры сэктары складаюць 73%. Такія лічбы прывёў дырэктар ВВС Дзьмітры Данільчук. Асноўныя сфэры дзейнасьці:

  • опт, рытэйл — 1278 кампаній;
  • транспартныя і складзкія паслугі — 1115 кампаній;
  • будаўніцтва — 819 кампаній;
  • ІТ — 435 кампаній;
  • прафэсійныя паслугі, навуковыя і тэхнічныя — 283 кампаніі;
  • адміністрацыйная падтрымка і паслугі— 274;
  • вытворчыя кампаніі — 258.

На першым месцы па колькасьці беларускіх кампаній у Польшчы Мазавецкае ваяводзтва, тут іх 53,9% ад агульнай колькасьці. На другім месцы сумежныя зь Беларусьсю Падляскае і Любельскае ваяводзтвы (12,85 і 7,93%).

Топ гарадоў, дзе разгортваюць свой бізнэс беларусы:

  • Варшава,
  • Беласток,
  • Белая Падляска,
  • Уроцлаў,
  • Гданьск,
  • Кракаў.

Далей ідуць Познань, Лодзь, Люблін, Пясэчна.

За год колькасьць беларускіх кампаній можа павялічыцца яшчэ на 1,5 тысячы

Кіраўнік Беларускага бізнэс-цэнтру ZPP у Варшаве Дзьмітры Данільчук лічыць, што ў 2023 годзе колькасьць беларускіх кампаній у Польшчы можа павялічыцца яшчэ на 1,5 тысячы.

«Фактары, якія стымулююць гэтыя чатыры сэктары пераяжджаць, нікуды не зьнікаюць, яны толькі ўзмацняюцца. Так што мы чакаем, што сёлета ў Польшчу прыйдуць яшчэ 1500 кампаній. І мы хочам, каб Беларускі бізнэс-цэнтар стаў уваходным пунктам, своеасаблівымі дзьвярыма: каб усе ведалі, што тут беларускаму бізнэсу гатовы дапамагчы. Любому сумленнаму бізнэсу. Нават калі яны яшчэ працуюць у Беларусі і плянуюць пашырацца», — кажа Дзьмітры Данільчук.

Ва ўсіх чатырох асноўных сэктараў — опту і рытэйлу, перавозак і лягістыкі, будаўніцтва і ІТ-сфэры — ёсьць свае асаблівасьці вядзеньня бізнэсу, найму супрацоўнікаў і матывацыі прыезду.

«Калі ІТ-сфэра сутыкнулася з рэпутацыйнымі рызыкамі, то лягістыка сутыкнулася з разарванымі ланцужкамі паставак і санкцыямі. Рытэйл — з рэпутацыйнымі рызыкамі і санкцыямі. Будаўніцтва сутыкнулася са сьцісканьнем беларускага і расейскага рынку: калі раней беларусы езьдзілі будаваць у Расею, то цяпер — у Польшчу.

У сфэры продажаў і маркетынгу ў беларусаў усё вельмі добра. Гэта самы вядомы стэрэатып, пра яго гавораць усе: што беларусы значна лепшыя за палякаў і эўрапейцаў у продажах, камунікацыях, маркетынгу. Неймаверна якасныя каманды ў нас —яны спакойна выбіваюць канкурэнтаў на польскім рынку. Лёгка! Тое самае з узроўнем сэрвісу і грамадзкага харчаваньня — таксама значна вышэйшы ўзровень у нас, чым у Эўропе», — тлумачыць кіраўнік Беларускага бізнэс-цэнтру спадар Данільчук.

Што да культурнай адаптацыі, у значнай часткі прадстаўнікоў беларускага бізнэсу ёсьць праблемы з польскай мовай. Таму яны набіраюць у супрацоўнікі палякаў і паступова «падцягваюць» мову.

«Нават у нас у каворкінгу я заўважаю, як чалавек сёньня кантактуе на ангельскай мове, а заўтра пачынае прамаўляць першыя словы па-польску. І я бачу, як прагрэсуюць нашы бізнэсоўцы», — дзеліцца ўражаньнямі Дзьмітры Данільчук.

З рэгістрацыяй кампаній усё даволі проста, з падаткамі і легалізацыяй бізнэсу — складана

Многія адкрываюць і рэгіструюць фірмы самі. Некаторыя бізнэсоўцы зьвяртацца да юрыстаў, каб дапамаглі. А вось з выплатай падаткаў у многіх могуць узьнікнуць праблемы, тлумачыць дырэктар ВВС.

«Узровень падаткаабкладаньня ў Польшчы даволі высокі. І калі фірма ня ведае, якія льготы, легальныя паслабленьні можна атрымаць, бізнэс можа даволі інтэнсіўна сьціскацца. Дарэчы, многія беларусы пачалі ўступаць у свабодныя эканамічныя зоны — іх багата тут.

Многія пачалі вывучаць правілы падаткаабкладаньня для ІТ-кампаній, якія даюць пэўныя льготы. У буйных інвэстараў таксама ёсьць паслабленьні, якія гарантуе Польская агенцыя інвэстыцый і гандлю. Так, у сфэры падаткаў тут складана, але беларусы паступова вучацца», — кажа Дзьмітры Данільчук.

Узьнікаюць праблемы ў беларусаў і зь легалізацыяй бізнэсу. Бо няма дакладных правілаў, дакладных крытэраў, якую суму падаткаў павінен заплаціць бізнэсовец, каб яму далі дазвол на жыхарства на больш працяглы тэрмін. Многае залежыць ад суб’ектыўных фактараў, ад асобных спэцыялістаў ва ўжондах (мясцовых адміністрацыях. — РС).

«Няма дакладных правілаў гульні. Іх вельмі бракуе. Калі мы хочам, каб плынь беларускіх бізнэсаў тут замацавалася і добра сябе адчувала, трэба вырашыць дзьве праблемы. Спрасьціць працэдуру легалізацыі і зрабіць усё больш празрыста. Не павінна адбывацца выпадкаў, калі беларускія працадаўцы і падаткаплатнікі атрымліваюць ДНЖ тэрмінам на год і менш. Польскім уладам павінна быць выгадна даць яму гэтую легалізацыю. Мы пра гэта гаворым і будзем гаварыць».

Невырашальнае пытаньне —​ доступ да фінансаваньня

Мясцовыя банкі беларускі бізнэс не крэдытуюць. Гэта праблема не прабіваецца ніяк, расказвае кіраўнік Беларускага бізнэс-цэнтру.

«Ёсьць альтэрнатыўныя крыніцы фінансаваньня: прыватныя інвэстары, вэнчурнае фінансаваньне для стартапаў, нейкія грантавыя праграмы. Пры гэтым у банках беларусаў не чакаюць. Складана сказаць, што павінна памяняцца. Павінна быць палітычнае рашэньне», — мяркуе Дзьмітры.

Бізнэсоўцы часам сутыкаюцца з праблемай падбору добрых юрыстаў, бухгальтараў. У Польшчу пераехала шмат абслуговых бізнэсаў: моўныя курсы, бухгальтарскія фірмы. Калі яны хочуць працаваць са сваімі, шукаюць кадры сярод землякоў. Некаторыя вельмі слушна робяць выхад на рынак: наймаюць мясцовых спэцыялістаў, якія добра разумеюць заканадаўства.

У падборы офісаў у Польшчы праблем няма. Плошчаў дастаткова: і вытворчых, і офісных, ёсьць маса кансультантаў. Цэны залежаць ад рэгіёну, тлумачыць Дзьмітры Данільчук.

«Мы ўсім рэкамэндуем паглядзець далей за 4 гарады, якія прыцягваюць беларусаў: Варшаву, Гданьск (дакладней, Труймяста — Сопат і Гдыня), Кракаў, Уроцлаў. Ды паглядзіце вы далей! Ёсьць гарады, якія эканамічна менш разьвітыя. Але, да прыкладу, у Лодзі інвэстыцыйныя ўлады за руку возьмуць інвэстара, правядуць экскурсію, пакажуць, дапамогуць, зарэгіструюць. У малых гарадах усё прасьцей. Дарэчы, мы ў нашым бізнэс-цэнтры рабілі мерапрыемства з уладамі гораду Лодзі, — кажа Дзьмітры.

Юрыдычная і экспэртная дапамога зусім бясплатная

У верасьні 2022 году ў цэнтры Варшавы ўрачыста адкрыўся Беларускі бізнэс-цэнтар. Працаваць ён пачаў крыху раней. За паўгода ў ім прайшло 30 падзей (прыкладна напалам онлайн і офлайн). На 2023 год цэнтр заплянаваў яшчэ 30 мерапрыемстваў.

Кіраўнік Беларускага бізнэс-цэнтру ZPP у Варшаве Дзьмітры Данільчук сьцьвярджае, што дапамога бізнэсоўцам-беларусам цалкам бясплатная, цэнтар не аказвае платных паслуг.

«Мы дэ юрэ заснаваныя і зьяўляемся часткай ZPP, Польскага бізнэс-зьвязу. Нас фінансуе ZPP і міжнародныя партнэры.

Яны сфаравалі тры кірункі дапамогі, якая нам патрэбная. Першая — гэта каворкінг. У нашым цэнтры 15 працоўных месцаў, ужо больш за 100 чалавек прыходзілі працаваць у каворкінг.

Другі кірунак — гэта юрыдычная дапамога. Яе аказваюць польскія юрысты, але ў наступным месяцы мы хочам узяць юрыста ў штат. Гэта будзе бясплатны юрыст для беларускага бізнэсу. Мы хочам, каб сёлета хаця б 100 кампаній атрымалі юрыдычную кансультацыю ў нас бясплатна.

Ну і трэцяе — івэнты. Іх было 30, наведала іх больш за тысячу чалавек» — расказаў Дзьмітры.

Прычым запатрабаваная ня толькі юрыдычная дапамога, а яшчэ і экспэртная. Людзі часьцяком пытаюцца, як шукаць офісы, якія стаўкі, у якім горадзе таньней і прасьцей, як знайсьці супрацоўнікаў.

Каментары3

  • Доят и выдоят
    13.02.2023
    Лукашенки должны выдоить Беларусь до ДНА.......
  • Илья
    13.02.2023
    Ритейл, транспортные услуги - это не для обхода санкций?.. Вполне может быть, что половина компаний открылась, чтобы обходить санкции.
  • То ж бо
    13.02.2023
    Відавочны прыклад таго, як эфектыўна і хутка беларусы паднімуць эканоміку ў сваёй краіне ды выцягнуць з лукашэнкаўскае ямы, калі вусаты аматар хакею імпэтна паляціць у схованку да якога-кольвек кімчэнына (калі паспее, канечне).

Са студэнткі ў Сеуле ў маму ў Мінску. Як дзяўчына адна гадуе дачку ад карэйца16

Раптоўна памёр журналіст і рэдактар «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч4

Лукашэнка адказаў на пытанне пра абʼяднанне Беларусі і Расіі ў адну дзяржаву12

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года76

Гэтая матэматычная задача пра дзень нараджэння зламае вам мозг4

39-гадовая ўраджэнка Ірана перамагла на конкурсе «Міс Германія»22

Пятрухін пра сямейную драму падчас турмы: жонка змяніла прозвішча сабе і сыну6

«Камера ў Наваполацку менш камфортная за прылёты ракет». Як цяпер жывуць беларусы ва Украіне3

«Каб надпіс на помніку быў на беларускай мове». Беларускія добраахвотнікі пра запавет на выпадак гібелі 7

«Апішы Беларусь адным скрынам». Найлепшыя твіты тыдня3

Дзед Колі Лукашэнкі быў палітвязнем — атрымаў 25 гадоў ГУЛАГа за дапамогу «бандэраўцам»37

На рэкламных экранах па ўсёй Беларусі паказалі зварот Святланы Ціханоўскай28

Юлія Навальная: За вайну ва Украіне Пуціну трэба будзе адказаць43

Забіў куратара ад КДБ, правёў 20 гадоў у турмах — гісторыя жыцця палітэмігранта Сяргея Панамарова22

«Правераны агент «Арэф’еў»: знойдзеныя дакументы пра сексота, які сачыў за Ларысай Геніюш6

Зганяць за палову дня: што паглядзець недалёка ад Мінска. Вёска Дубрава3

Расія за два гады страціла каля 83 тысяч забітымі — аналіз статыстыкі8

«Прымушалі савакупляцца і спраўлялі на іх малую патрэбу». Як пасланыя на смерць расійскія салдаты здзекуюцца са сваіх жа таварышаў па службе14

«Алкаголь паўплываў на яе розум»: экс-прэзідэнт Манголіі высмеяў «даму з МЗС РФ»2

Украінскі беспілотнік нанёс удар па Наваліпецкім металургічным камбінаце3

Усе навіны →
Усе навіны

Актывісты «Еўрамайдана» вывалілі дзве тоны гною перад вілай расійскага пасла ў Варшаве8

На збітым у пятніцу расійскім А-50 былі 10 чалавек7

Юлія Навальная: За вайну ва Украіне Пуціну трэба будзе адказаць43

«Каб хто раскаяўся за гэта». Макс Корж у другія ўгодкі вайны прэзентаваў песню «Халодная раніца»2

Забіў куратара ад КДБ, правёў 20 гадоў у турмах — гісторыя жыцця палітэмігранта Сяргея Панамарова22

Зяленскі ў другую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання запісаў зварот з Гастомеля8

«Правераны агент «Арэф’еў»: знойдзеныя дакументы пра сексота, які сачыў за Ларысай Геніюш6

Жыхар Кіраўска збіраўся «паставіць схаваную камеру на выбарчым участку»

Памятаеце актывістаў БРСМ, якія накінуліся на Орду падчас пікета за Лукашэнку ў 2020-м? Вось дзе яны цяпер22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі супрацоўнікаў кампаніі, што абслугоўвае экраны, на якіх паказалі зварот Ціханоўскай

Галоўнае

Сапраўдная яўка на выбарах ФОТАФАКТ

Дзярждэп ЗША назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі2

ЦВК назвала канчатковую яўку на выбарах6

Зяленскі пра правал контрнаступу: планы Украіны былі на стале ў Крамлі яшчэ да пачатку3

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў16

Карпенка намаляваў амаль 42% грамадзян, якія прагаласавалі датэрмінова9

У Брэсце заўважылі знікненне кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў1

Экс-палітвязень Жамчужны, які агулам адседзеў 11 гадоў, выехаў з Беларусі3

«Апішы Беларусь адным скрынам». Найлепшыя твіты тыдня3

Цела Навальнага ўсё ж аддалі маці14

Дзед Колі Лукашэнкі быў палітвязнем — атрымаў 25 гадоў ГУЛАГа за дапамогу «бандэраўцам»37

У сталовай БелАЗа на 23 лютага раздатчыц абедаў апранулі ў вайсковую форму ФОТАФАКТ19

«Калі пра гэта казаў наш рэктар — значыць так і ёсць». Журналісты паспрабавалі знайсці беларуска-расійскі падручнік па гісторыі2

«Я паўгода лячыў дзяцей пад татальным кантролем КДБ. Яны нават хадайнічалі, каб мяне не звальнялі» 3

На рэкламных экранах па ўсёй Беларусі паказалі зварот Святланы Ціханоўскай28

Жыхары Масквы нясуць кветкі да помніка Лесі Украінцы ў другую гадавіну вайны

Усе навіны →