Фота: Vladimir Smirnov, Pool Sputnik Kremlin, AP

Фота: Vladimir Smirnov, Pool Sputnik Kremlin, AP

З расійскага сайта дзяржзакупак знікла інфармацыя аб кантрактах Цэнтральнай клінічнай бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта РФ. Пра гэта 13 лютага паведаміў тэлеканал «Настоящее время» ў сваім даследчым праекце «Система».

Згодна з інфармацыяй тэлеканала, вышэйзгаданыя звесткі зніклі не раней за верасень 2022 года, а пры пераходзе на старонку закупкі з'яўляецца паведамленне, што такія даныя «не павінны быць размешчаны на афіцыйным сайце закупак».

У самой Цэнтральнай клінічнай бальніцы ніяк не пракаментавалі засакрэчванне гэтых даных. 

«Акрамя гэтага, з сайта дзяржзакупак восенню 2022 года таксама зніклі даныя аб падрыхтоўцы да мабілізацыі для вайны з Украінай і звесткі пра дзейнасць ФСБ, Службы знешняй разведкі і замежных расійскіх дыпмісій», — паведаміў тэлеканал.

Нагадаем, што ў красавіку мінулага года выданне «Праект» апублікавала расследаванне пра Уладзіміра Пуціна ў сувязі з яго 70-годдзем. Яно было заснавана на тых самых цяпер ужо выдаленых даных аб закупках.

Дзякуючы ім журналісты высветлілі, што Пуціна ўвесь час суправаджае доктар, які спецыялізуецца на раку шчытападобнай залозы. Больш за тое, расійскі прэзідэнт мае ўласную каманду ад 6 да 13 медыцынскіх спецыялістаў, якія суправаджаюць яго ў розных паездках, а сам ён рэгулярна прымае лячэбныя ванны з аленевых рагоў.

Чытайце яшче:

«У Пуціна быў свой «допінг» ад прымаючага боку». Слюнькін распавёў, як 8 гадоў таму ў Мінску прайшоў саміт «нармандскай чацвёркі» 

Нідэрландскія следчыя апублікавалі запіс перамоў Пуціна з кіраўніком «ЛНР» 

Разведка Даніі: Пуцін хварэў на рак і пакутуе ад хранічных боляў. Яго манія велічы сфарміравалася ў тым ліку ад уплыву лекавых сродкаў 

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4