Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Улады КНДР прымушаюць дзяўчат і жанчын, якія носяць імя Чжу Э, пераймяноўвацца. Прычына ў тым, што такое ж імя носіць 10-гадовая дачка кіраўніка краіны Кім Чэн Ына, піша Radio Free Asia.

Выданне спасылаецца на дзве ананімныя крыніцы, паводле якіх улады ў Пхеньяне і іншым горадзе, Чонджу, прымушаюць жанчын змяняць імя ў сваіх пасведчаннях аб нараджэнні. Цяпер імя Чжу Э нібыта зарэзерваванае для асоб «найвышэйшай годнасці», у пералік якіх, верагодна, уваходзіць спадкаемніца сямейства Кімаў.

Крыніцы расказваюць пра ўнутраны загад ад цэнтральнага ўрада, згодна з якім змяніць імя трэба не пазней чым за тыдзень.

Па даных паўднёвакарэйскай выведкі, прыкладны ўзрост Кім Чжу Э — ад 10 да 12 гадоў, гэта сярэдняя дачка Кім Чэн Ына і адзінае яго дзіця, якое з’яўляецца на публіцы. Упершыню яе паказалі свету ў лістападзе мінулага года, калі Кім Чэн Ын з дзяўчынкай прысутнічалі на пробным запуску міжкантынентальнай балістычнай ракеты.

На мінулым тыдні Чжу Э зноў з’явілася на публіцы — яна ўзяла ўдзел у банкеце з галоўнымі паўночнакарэйскімі генераламі. Праз тое, што дачка Кім Чэн Ына атрымлівае столькі ўвагі, эксперты мяркуюць, што яна можа стаць яго спадкаемніцай на чале краіны.

Гэта не першы выпадак забароны імя ў КНДР, бо сам Кім Чэн Ын, калі ўзначаліў краіну, забараніў іншым насіць яго імя (Чэн Ын). У выпадку з Чжу Э пакуль цяжка сказаць, што яе чакае і ці нясе нейкі сэнс забарона насіць яе імя.

Лідар КНДР Кім Чэн Ын разам з дачкой 8 лютага прымаў парад з нагоды 75-годдзя заснавання арміі краіны

Кім Чэн Ын прывёў дачку на банкет з генераламі

Паўночная Карэя рыхтуецца адправіць некалькі соцень чалавек у анексаваныя Расіяй «ДНР» і «ЛНР»

Клас
0
Панылы сорам
38
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4