Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

13 лютага Тасмагамбетаў сустрэўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам, таксама ў яго запланаваныя сустрэчы з міністрам абароны Віктарам Хрэніным і дзяржаўным сакратаром Рады Бяспекі Аляксандрам Вальфовічам.

«Салідны шматфункцыянальны патэнцыял» вайскова-палітычнага блока дазваляе «рэагаваць на шырокі спектр сучасных нарастаючых выклікаў і пагроз», — адзначыў генсак АДКБ, назваўшы адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці арганізацыі «ўдасканаленне працы ў сферах процідзеяння тэрарызму і транснацыянальнай злачыннасці, незаконнага абароту наркотыкаў, незаконнай міграцыі, а таксама ў сферы інфармацыйнага забеспячэння». 

У студзені вучэнні АДКБ адмовілася праводзіць на сваёй тэрыторыі Арменія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0