Ту-160, 2014 год. Фота: Роб Шлейферт / Wikimedia.org

Ту-160, 2014 год. Фота: Роб Шлейферт / Wikimedia.org

Мужчына і яго сям'я прыехалі на браніраваным уседарожніку і папрасілі дазволу на ўезд у ЗША, бо баяліся пераследу за ўдзел у антыпуцінскіх пратэстах у падтрымку Аляксея Навальнага. Мужчына сказаў мытнікам, што ў яго ёсць інфармацыя, патрэбная ўраду ЗША.

Па словах збеглага расіяніна, з 2018 па 2021 год ён працаваў інжынерам-будаўніком на вытворчасці вайсковага самалёта ў канструктарскім бюро «Тупалеў» у Казані. Ён апісаў тып самалёта як штурмавік і сказаў, што аб’ект «называўся White Swan — TU160, самы вялікі вайсковы самалёт».

«Ту-160 «Белы лебедзь», таксама вядомы пад кодавай назвай НАТА «Блэкджэк» — самы дасканалы стратэгічны бамбавік у арсенале Расіі, — гаворыцца ў справаздачы мытні і памежнай службы ЗША. — Ён выкарыстоўваўся падчас тактычнага авіяўдару ў вайне ва Украіне».

«Ці можа кіраўнік аб'екта ведаць, ці мадыфікавалі яны новыя бамбавікі для стральбы гіпергукавымі ракетамі? Ён можа. І гэта сур'ёзная рэч — калі «Белы лебедзь» мадэрнізавалі для стральбы гіпергукавымі ракетамі. Яны хуткія і запускаюцца са значна большай адлегласці», — растлумачыў суразмоўца. 

Пасля прыезду расіяніна ў ЗША яго імя і падрабязнасці яго гісторыі з’явіліся ў навінах. Yahoo News звяртае ўвагу на гэтую дзіўную акалічнасць, бо «вельмі незвычайна і, магчыма, беспрэцэдэнтна», што звесткі пра чалавека, які папрасіў прытулак і выдае сакрэты замежнага саперніка, сталі агульнадаступныя. Прытым што гэты сапернік «адсочвае і атручвае, выкідвае з вокнаў ці іншым чынам забівае сваіх перабежчыкаў». Выданне дадае: усе, з кім яно размаўляла, былі здзіўленыя, што гісторыю гэтага чалавека ўключылі ў агульнадаступную справаздачу мытні.

Каля паўтара тыдня Памежная служба і Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША працавалі, каб высветліць асобу мужчыны і яго ранейшае месца працы. Бліжэй да 11 студзеня яго прызналі годным даверу і патэнцыйна цікавым для ЗША, і, па словах двух урадавых чыноўнікаў, перадалі ў ФБР для далейшых распытаў.

Мяркуецца, што інжынер знаходзіцца ў ЗША і яго дагэтуль дапытваюць амерыканскія ўлады. 

Клас
26
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
5