Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Людзі, якія шукаюць сабе пару ў інтэрнэце, могуць гадзінамі выбіраць найбольш выгаднае фота для свайго профілю. Вазьміце фота, на якім вы з сабакам, і вашы шансы быць выбраным могуць павысіцца, піша Daily Mail.

Арганізацыя Guide Dogs замовіла апытанне тысячы дарослых брытанцаў, і дзве траціны з іх адзначылі, што з большай імавернасцю сталі б сустракацца з тым чалавекам, які мае выяву сабакі на фота на сайце знаёмстваў. 60% рэспандэнтаў мяркуюць, што наяўнасць сабакі — верны знак таго, што чалавек гатовы да адданых адносін.

Таксама ўдзельнікі апытання лічаць, што ўладальнікі сабак больш камунікабельныя, актыўныя і спагадлівыя. Палова рэспандэнтаў нават выказалі гатоўнасць пазычыць сабаку сваяка ці сябра, каб сфатагравацца з ім для профілю і павялічыць свае шанцы на поспех у іншага полу.

Калі ж вам няма дзе ўзяць сабаку ці вы проста не хочаце з ім фатаграфавацца, ёсць і іншыя спосабы зрабіць файнае фота для сайта знаёмстваў, і іх эфектыўнасць даказаная навукай. Запісвайце:

  • не выкарыстоўвайце занадта сэксуальныя фота,
  • папрасіце незнаёмага чалавека выбраць найлепшае фота з некалькіх,
  • выберыце выгадны для сябе ракурс,
  • праверце апісанне профілю на арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі,
  • не завышайце сваіх стандартаў.

Чытайце таксама:

Усе сабакі добрыя — і гэта ніяк не звязана з іх пародай

У Партугаліі жыве самы стары сабака ў свеце. Яму 30 гадоў

«Колькі ні кармі — вечна галодная». Мінчанка завяла сабе скунса

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0