Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

У снежні 2005 года ў міліцыю паступіла паведамленне аб забойстве 23-гадовай жанчыны. Яе парэзанае цела знайшлі на падлозе.

Як высветлілася, загінулая займалася продажам тканіны для мэблі і працавала дома. Жанчына выхоўвала двухгадовую дачку. Падчас следства былі дапытаныя суседзі, сваякі і кліенты жанчыны, праведзеныя экспертызы, але выйсці на след злачынцы не ўдалося.

У 2019 годзе следчыя ініцыявалі паўторнае даследаванне канфіскаваных з месца здарэння аб'ектаў. У выніку эксперты выявілі ў падпазногцевым змесціве загінулай генатып 44-гадовага жыхара Пінскага раёна.

Мужчыну затрымалі. Першапачаткова ён адмаўляў сваю віну, але затым прызнаўся і распавёў пра абставіны забойства. Па яго словах, ён прыйшоў за таварам да сваёй знаёмай. У іх узнік канфлікт. Ён схапіў нож, які ляжаў у кватэры, і нанёс ёй больш за 10 удараў. А калі зразумеў, што жанчына мёртвая, то ўцёк. Прыладу забойства мужчына выкінуў у смеццевы кантэйнер недалёка ад дома.

За гэты час у мужчыны з'явілася сям'я і двое дзяцей (10 і 14 гадоў).

Дзеянні жыхара Пінскага раёна кваліфікаваныя па п. 6 ч. 2 арт. 139 (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ён узяты пад варту.

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
1