Украінская каманда «Мінай»

Украінская каманда «Мінай»

Па словах персаналу Royal Seginus, дзе спыніліся футбалісты яраслаўскага «Шынніка» і закарпацкага «Міная», спартсмены з абедзвюх каманд былі вельмі п'яныя.

Выпівалі спартсмены асобна адны ад адных, аддаючы перавагу віскі з колай (па падліках персаналу, усяго было выпіта каля 5 бутэлек).

Адзін з канфліктаў пачаўся ў лобі. Як распавялі ў аддзеле guest relation, які паводле сваіх абавязкаў мусіць залагоджваць рознага кшталту праблемы,

адзін з расійскіх футбалістаў, «вельмі высокі хлопец», зайшоў у жаночую прыбіральню. Праз імгненне адтуль пачуўся жаночы крык.

У сітуацыю ўмяшаліся члены ўкраінскай каманды — пачаўся канфлікт, расійскі футбаліст паклікаў сваіх сяброў, і сварка перацякла ў бойку. Затым футбалісты перамясціліся на трэці паверх, дзе адбылася асноўная частка канфлікту.

Раз'юшаных футбалістаў спрабавалі суцішыць супрацоўнікі, але атрымалася не вельмі — прыйшлося выклікаць паліцыю. У выніку раніцай 14 лютага абедзве каманды выселілі з Royal Seginus.

Гендырэктар яраслаўскага «Шынніка» Сяргей Кулакоў, праўда, адмаўляе версіі персаналу гатэля ў праўдзівасці. Раней гаварылася пра тое, што прычыны канфлікту былі палітычныя. 

Чытайце таксама:

У Турцыі на зборах пабіліся ўкраінскія і расійскія футбалісты

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0