Фота: AP

Фота: AP

Паводле ацэнкі даследчыкаў, з 24 лютага 2022 года ў гэтыя лагеры трапіла больш за 6000 украінскіх дзяцей і падлеткаў. Фактычна лічба можа быць значна вышэйшая, дадаюць яны.

Большая частка гэтых устаноў знаходзіцца ў Крыме, аднак 10 размешчаны недалёка ад буйных расійскіх гарадоў — Масквы, Казані і Екацерынбурга. Таксама ёсць лагеры ў Сібіры і на Далёкім Усходзе.

Сярод устаноў, куды адпраўлялі дзяцей з вайны, універсітэт таксама ідэнтыфікаваў псіхіятрычную клініку і арганізацыі, звязаныя са знаходжаннем дамоў для сірот.

«Асноўная функцыя лагераў — гэта, мяркуючы па ўсім, палітычнае перавучванне. Прынамсі, 78% з ідэнтыфікаваных лагераў занятыя ў сістэматычным перавучванні, падчас якога ўкраінскія дзеці падвяргаюцца ўздзеянню русацэнтрычных ідэй акадэмічнай, культурнай, патрыятычнай або ваеннай сферы», — пішуць даследнікі.

Пры гэтым на бацькоў тых дзяцей, у якіх яны жывыя, ціснуць, каб атрымаць іх згоду на адпраўку дзяцей у лагер. Некаторыя з апытаных бацькоў кажуць, што не згаджаліся аддаваць дзіця ў лагер, але іх дзяцей усё роўна адправілі.

«Факты ў гэтым дакладзе відавочна ўяўляюць сабой парушэнне чацвёртай Жэнеўскай канвенцыі», — кажа адзін з аўтараў, Натаніэль Рэйманд.

Ва ўкраінскай пракуратуры заявілі, што ацэньваюць гвалтоўны вываз дзяцей з Украіны як адну з падстаў для пачатку супраць Расіі міжнароднага працэсу паводле абвінавачвання ў генацыдзе.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
13