«Што ж так выматала цябе, што ты пайшоў на такі крок?»— напісала дзяўчына.

14 лютага ў распараджэнні «7х7» з'явілася фота магчымай перадсмяротнай запіскі Грыдзіна. У ёй напісана, што яго напярэдадні «ўпісалі ў ратацыю ва Украіну», адкуль з яго роты нібыта яшчэ ніхто не вяртаўся. Салдат, мяркуючы з тэксту запіскі, папрасіў у камандзіра ўзвода не ехаць ва Украіну. Пасля гэтага камандзір і сяржанты нібыта «не давалі праходу сваімі здзекамі». У запісцы пазначана, што распавесці пра ўсе «здзекі», якія здзяйснялі «гэтыя жывёлы», хлопец не можа. Але спадзяецца, што іх пасадзяць за давядзенне чалавека да суіцыду.

«Прыняў рашэнне памерці тут, на роднай зямлі, без чужой крыві на руках», — напісаў аўтар ліста.

Сяргей Грыдзін служыў у часці ў Падмаскоўі. Камандзіры нібыта адабралі запіску, але калегі паспелі яе сфатаграфаваць. У матэрыялах праверкі яна адсутнічае.

«7х7» звязаўся з дзвюма блізкімі сваячкамі Грыдзіна. Абедзве пацвердзілі, што почырк падобны да яго. Прычыну суіцыду вайскоўцы ім ніяк не патлумачылі і пра запіску не сказалі. На целе хлопца былі пабоі, якія потым, па словах дзяўчат, не адлюстравалі ў заключэнні аб смерці.

«Пасля Новага года ён нам тэлефанаваў і казаў, што яго хочуць адправіць ва Украіну. Але потым ён зрабіў выгляд, што гэта быў жарт. І як цяпер мы зразумелі, гэта, магчыма, быў не жарт», — распавяла «7х7» сястра Грыдзіна.

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
38
Абуральна
8