У бальніцу з хімічнымі апёкамі дастаўлена жыхарка Бабруйска. Яна распавяла, што на працы выпадкова выліла на сябе серную кіслату.
Высветлілася, што жанчына парушыла правілы тэхнікі бяспекі і ўмяшалася ў тэхналагічны працэс па вытворчасці этылавага спірту. Спроба ўручную паскорыць працу абярнулася для яе моцнымі апёкамі.
Следчы камітэт праводзіць праверку.





