Мікалай Мілашэўскі — фігура ў будаўнічых колах прыкметная. Намеснік кіраўніка Саюза будаўнікоў Беларусі, «Мінчанін года — 2010», лаўрэат урадавых прэмій. Заслужаны і вядомы будаўнік, які ўзначальвае «Мапід» з 2016-га.

Да таго пяць гадоў ён узначальваў «Мінскбуд», а яшчэ раней прайшоў амаль усю кар'ерную лесвіцу ў 15-м Будтрэсце.

Мілашэўскі быў адным з кіраўнікоў падчас узвядзення палаца для Лукашэнкі на праспекце Пераможцаў. 

Яго затрыманне адбылося днямі. 

Падрабязнасці прэтэнзій нам невядомыя, але вядома, што затрыманне Мілашэўскага адбылося ў рамках справы супраць былога намесніка старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрыя Мікулёнка, які курыраваў будаўніцтва ў сталіцы. 

Чытайце таксама: Затрымалі чыноўніка, які забараніў вернікам маліцца каля Чырвонага касцёла

Затрыманы восенню мінулага года Мікулёнак

Затрыманы восенню мінулага года Мікулёнак

Фармальна «Мапід» — акцыянернае прадпрыемства, прыватная кампанія, але па факце ўсе акцыі належаць дзяржаве ў розных яе юрыдычных праявах. 

«Мапід» — гэта буйны вытворца будаўнічых матэрыялаў і непасрэдна кампанія-будаўнік поўнага цыкла. 

У лепшыя гады яна будавала да 650 тысяч квадратных метраў у год. Пад дзве траціны ўсяго жылля ў сталіцы і цяпер будуецца «Мапідам». 

Пасля пратэстаў Мілашэўскі звольніў дзясяткі людзей, якія падтрымлівалі дэмакратычныя змены.

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
25
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
5