МАРГ правёў з «Яндэксам» сустрэчу наконт цэнаўтварэння на рынку таксі
Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў правёў сустрэчу з прадстаўнікамі «Яндэкса». Яна была прысвечаная рынку таксі і працы лічбавых сэрвісаў, паведамляе прэс-служба ведамства.
Фота: прэс-служба МАРГ
«Падчас сустрэчы абмеркавалі рэаліі і перспектывы прававога рэгулявання паслуг таксі, цэнаўтварэнне на гэтым рынку, пытанні забеспячэння справядлівых канкурэнтных умоў працы лічбавых сэрвісаў на рынку нашай рэспублікі», — пракаментавалі ў МАРГ сустрэчу.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ