Фота: AP / Michael Sohn

Фота: AP / Michael Sohn

Аб падрабязнасцях распавядае DW. У цэнтры дыскусіі стаяла пытанне санкцыйнай палітыкі Еўрасаюза. За ўзмацненне санкцый супраць Беларусі выказалася дэпутатка ад Латвіі Сандра Калніеце. Яна заклікала да распаўсюджвання ўсіх эканамічных і фінансавых санкцый, накіраваных супраць Расіі, на Беларусь. Пытанне ролі і месца Беларусі павінна быць часткай расследаванняў і спраў, заведзеных супраць Расіі ў міжнародных судах і трыбуналах. 

За ўзмацненне санкцый супраць «падзельніка Пуціна» выказаўся еўрадэпутат ад Нідэрландаў Тэйс Ройтан. Ён жа раскрытыкаваў візіт у Мінск венгерскага міністра замежных спраў Петэра Сіярты і выказаўся за ўзмацненне падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі. А пастаянны дакладчык па Беларусі літоўскі еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус пацікавіўся, ці гучала тэма палітзняволеных падчас візіту венгерскага міністра ў Мінск. Яго суайчыннік Юозас Алекас прапанаваў больш працаваць з краінамі Амерыкі, Афрыкі і Азіі, каб дабіцца яшчэ большай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі. Ідэю ўзмацнення санкцый падтрымаў еўрадэпутат ад Польшчы Томаш Франкоўскі. 

На недастатковасць мер, прынятых Еўропай супраць Беларусі, звяртала ўвагу еўрадэпутатка ад Чэхіі Маркета Грэгорава. Актуальнае месца краіны ў еўрапейскім парадку яна параўнала з «надакучлівай мухай, якая гудзіць», на праблеме Пуціна.

З вуснаў намесніцы главы дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Карын Карлсбро гучала крытыка намераў Міжнароднага алімпійскага камітэта дапусціць расійскіх і беларускіх спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў.

«У пекле павінна быць асобае месца для лідараў, якія прыслужваюць дыктатарам», — цытуе яе DW.

Калі гаварыць пра канкрэтныя планы, то іх агучыў еўракамісар Янез Ленарчыч. Па яго словах, Еўракамісія працуе над прыняццем дадатковых санкцый, якія будуць накіраваныя супраць суддзяў і пракурораў. Пашырэнне санкцый на іншыя сферы будзе залежаць ад удзелу Беларусі ў вайне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?