Офіс Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Фота: AP

Офіс Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Фота: AP

Нідэрланды ствараюць Міжнародны цэнтр для пракурорскіх дзеянняў па агрэсіі. «Там збіраюцца доказы, дакументуюцца злачынствы», — распавёў Рутэ.

Як перадае агенцтва Reuters, Рутэ заявіў, што сёлета Нідэрланды накіруюць ва Украіну яшчэ дзве судова-следчыя місіі.

«Мы хацелі б, каб суд быў у Гаазе. Першы офіс мог бы быць у Еўраюсце (юрыдычнае ведамства ЕС). Важна, каб мы працавалі над гэтым, але гэта працяглы працэс, патрабуе значных намаганняў», — адзначыў ён.

Нідэрланды гатовыя даць пляцоўку, прыняцце рашэнняў магчыма пасля кансультацыі з партнёрамі, падкрэсліў Рутэ.

Зяленскі выказаў надзею на адкрыццё адпаведнага офіса і стварэнне рэпарацыйнага механізму.

Акрамя таго, Зяленскі і Рутэ абмяркоўвалі пастаўкі ўзбраенняў Украіне.

У пачатку лютага Украіна падала афіцыйную заяўку Нідэрландам на пастаўку знішчальнікаў F-16. Раней улады краіны заяўлялі пра гатоўнасць перадаць Украіне свае знішчальнікі, калі Кіеў пра гэта папросіць.

Аднак, калі заяўка была пададзена, міністр абароны Нідэрландаў Кайса Олангрэн заявіла, што выканаць яе будзе нялёгка. Знішчальнікі F-16 — гэта частка сістэмы абароны ЗША, таму трэба атрымаць дазвол амерыканскага ўрада.

На сумеснай з прэзідэнтам Украіны прэс-канферэнцыі сёння Рутэ сказаў толькі аб першай партыі танкаў «Леапард», якія Нідэрланды, Данія і Германія купляюць для Украіны. Паводле яго, як толькі яна будзе гатовая, яе тут жа даставяць ва Украіну.

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1