Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

«Стварэнне турыстычных маршрутаў даволі працаёмкае з-за неабходнасці аналізу вялікага аб'ёму інфармацыі. Нейронныя сеткі могуць хутка знаходзіць аптымальныя рашэнні, якія застанецца толькі трохі скаардынаваць», — адзначыў Лагвіновіч.

Нейрасеткі, у прыватнасці, дапамагаюць аптымізаваць маршрут, ствараць індывідуальныя маршруты і персаналізаваныя прапановы для кожнага турыста.

Па словах Лагвіновіча, пры дапамозе сеткі Color Pixel, навучанай ператвараць чорна-белыя фатаграфіі ў каляровыя і паляпшаць малюнкі, у рэгіёне былі створаны турыстычныя маршруты «Назад у 80-я», «Назад у 60-я» і «Назад у 40-я».

Яшчэ адзін маршрут «Падарожжа ў часе» дазваляе азнаёміцца з гістарычнымі месцамі і помнікамі, якія сёння ўжо не існуюць, але захаваліся на фотаздымках.

Іншая нейрасетка, Go Travel, якая дазваляе праводзіць аўтаматычны аналіз турыстычных месцаў, вылучыла самыя папулярныя віды турызму ў Кобрыне. Імі аказаліся гісторыка-культурны, паломніцкі, гастранамічны, міфалагічны, індывідуальна-сямейны.

З дапамогай гэтай нейрасеткі быў сфармаваны маршрут у сферы паломніцкага турызму — «Шлях па старажытных храмах: ад сабораў да старадаўніх цэркваў». Пры гэтым сетка аўтаматычна праклала самую кароткую адлегласць на карце, каб наведаць гэтыя аб'екты.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0