Фота: Таварыства выратавання на водах
Надзвычайнае здарэнне адбылося 16 лютага ўначы ў Гомельскім раёне.
«Чарговы аўтамабіль праваліўся пад лёд», — паведамілі ў Таварыстве выратавання на водах.
Высветлілася, што кіроўца таксі выехаў на аўто на падтоплены паводкай і замерзлы ўчастак, аднак лёд аказаўся нетрывалым, таму машына пайшла пад лёд.
У момант здарэння ў машыне, акрамя кіроўцы, быў яшчэ пасажыр. Абодвум мужчынам удалося самастойна выбрацца з таксі.
«Работнікі МНС аказалі дапамогу ў выцягванні машыны з-пад лёду», — пракаментавалі сітуацыю ў гэтай арганізацыі.
Чытайце таксама:
У Гомелі правалілася пад лёд машына таксі





