Фота: сацсеткі Віталя Дубовіка

Фота: сацсеткі Віталя Дубовіка

«Пяць дзён таму паехаў з сябрам на рыбу, узяўшы палатку і печку. У першы дзень проста адпачывалі, на другі ламалі лёд і трохі парыбачылі (таварыш зачапіў сазана на 10 кг), ну а на трэці ўвесь лёд сагнала, — распавядае Віталь. — Мы ішлі [на лодцы] па рацэ і ўбачылі ў рэхалоце некалькі добрых сілуэтаў. Я зрабіў закід [спінінгам] і зачапіў сома.

Было фізічна няпроста. Хвілін з 30 з ім паваяваў і выцягнуў на бераг. На гэтым гісторыя і скончылася. Больш рыбы не знайшлі. Ну як? Яна ёсць, але сыходзіла пад лёд, і дастаць яе адтуль было амаль нерэальна. Так што як такога ўлову не было. На мінулых рыбалках усё было інакш».

Віталь кажа, што самоў у гэтых месцах вельмі шмат, і апошнія гады рыбакі нярэдка дастаюць з вады трафеі ў 25—30 кілаграмаў.

Асабіста для Віталя гэты сом — самы буйны, якога ён калі-небудзь лавіў.

Сфатаграфаваўшыся на памяць, рыбіну выпусцілі ў Свіслач.

Як вядома, з 1 лістапада па 31 сакавіка для захавання папуляцыі ўведзеная забарона на лоўлю сома, але, як запэўнівае рыбак, ён не забраў бы яго дадому ў любым выпадку:

«Я сома еў. Не люблю — тлустая рыба, сала. А вось карп і сазан рэальна смачныя. І няхай кажуць, што Свіслач брудная, але ў раёне Асіповічаў рыба рэальна класная, нават намёку няма на нейкія пахі».

Чытайце таксама:

У Смаргонскім раёне норка сцягнула рыбіну проста з-пад носа ў рыбакоў ВІДЭА

Сямейная пара з Бабруйска злавіла ў Бярэзіне 47-кілаграмовага сома

На Прыпяці злавілі сома вагой не менш за 40 кілаграмаў

Клас
21
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
5