Сустрэча анансавалася адразу пасля нарады па цэнах у Аляксандра Лукашэнкі ў лютым 2023 года. На ёй Снапкоў пазначыў тры важныя элементы, якія павінны быць на беларускім рынку.
У першую чаргу ён сказаў, што трэба карыстацца момантам і прасоўваць прадукцыю айчыннага вытворцы.
— Пункт нумар два — цана. Цана — рытэйл. Рытэйл — цана. Цана справядлівая. Рытэйл не стратны, таму што мы таксама не можам дазволіць сабе нашы беларускія сеткі пагрузіць у страты. Яны павінны развівацца з улікам таго, што досыць актыўная і агрэсіўная знешняя экспансія ўваходу на наш рынак сетак, — сказаў Снапкоў.
Першы віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што «будзе не зусім рацыянальна забіваць сваіх, каб прыйшлі іншыя».
А трэцім элементам ён назваў насычанасць і адзначыў, што рынак не аголены і ў гэтым ёсць заслуга рытэйлу.
— Гэта было складана з пункту гледжання лагістыкі і з пункту гледжання пытанняў цэнаўтварэння, — сказаў Снапкоў.
Паведамляецца, што пры МАРГ будзе створаны савет, куды ўвойдуць і прадстаўнікі гандлёвых сетак, і прадпрыемстваў харчавікоў, каб хутка генераваць ідэі па зняцці бар'ераў і вырашэнні складаных сітуацый у бізнэсе.