У Мінску ў Траецкім прадмесці жыве Марыля — маленькая дзяўчынка з вельмі багатай фантазіяй. Яна жадае падабацца, але людзі зусім не заўважаюць яе. Адзіны чалавек, які падтрымлівае Марылю — Алесь. Аднойчы, героі сустракаюць таямнічую Бабулю, якая кліча іх далучыцца да прыгодаў. Марыля бачыць у гэтай прапанове магчымасць, якая дапаможа звярнуць на сябе ўвагу людзей вакол. Для Бабулі ж Марыля, якая мае багатую фантазію, — гэта ключ да партала ў свет міфічных істот. З дапамогай гэтага партала Бабуля зможа выпусціць дзіўнікаў, што былі забытыя, у рэальны свет. Неўзабаве Марыля разумее, што стала часткай нейкага злавеснага плана і адпраўляецца ўсё выпраўляць.

Мультфільм «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» створаны па матывах народнай казкі «Не сіла, а смеласць», а прататыпамі персанажаў сталі героі беларускай міфалогіі. Серыял даступны на дзвюх мовах — беларускай і рускай.

Гледачоў чакае заглыбленне ў дзіўны казачны свет, дзе можа апынуцца кожны чалавек з багатым уяўленнем. Чароўныя істоты, незабыўныя прыгоды, фантастычная атмасфера, мудрыя думкі — у мультсерыяле ёсць усё, за што так любяць казкі.

Паглядзець «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» можна на сайце voka.tv або ў мабільнай праграме VOKA з любой прылады і ў сетцы любога аператара.

Мультсерыял з'яўляецца часткай праекта «CINEVOKA — Кіно па-беларуску». Дзякуючы яму ў аднайменным раздзеле відэасэрвісу ўжо прадстаўленыя больш за 50 фільмаў і серыялаў — ад галівудскіх блокбастараў да анімэ — у беларускім дубляжы.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0