«Якую мову вы лічыце роднай? А на якой размаўляеце? Думаю, большасць беларусаў у адказ на апошняе пытанне назаве рускую. Але руская мова — не наш выбар. Гэта не выбар нашых бацькоў, дзядуляў з бабулямі. Гэта не выбар беларускай нацыі, якую некалькі стагоддзяў сістэматычна русіфікуюць», — кажа яна.
Цяпер Расія напала на Украіну, бо вырашыла, нібыта Украіна, яе народ і мова не павінны існаваць.
«У знішчаным ушчэнт Марыупалі ў першую чаргу акупанты замянілі шыльды — з украінскіх на рускія. Бо мова мае значэнне», — кажа Ціханоўская.
Яна адзначае, што ўсё часцей беларусы глядзяць і слухаюць беларускае і абмяркоўваюць сваё — беларускіх спевакоў, футбалістаў, палітыкаў. Яна заклікае рабіць гэта па-беларуску.
«Беларуская мова — гэта яшчэ і наш супраціў цяпер», — кажа яна.






І да таго ж. Выразная бальшыня тых, хто абіраў Ціханоўскую ў 2020 ЗУСІМ не абіралі мову беларускую (як і беларускі сьвет), бо для іх яна была і застаецца не роднай.