Фота: кадр з афіцыйнага трэйлера

Фота: кадр з афіцыйнага трэйлера

Брытанцы добра ведаюць серыял «Скрыжаванні», што выходзіў на тэлебачанні з 1964 ажно да 1988 года. Яго зоркай была актрыса Ноэль Гордан, для сяброў Нолі, і ўсё гэтае шоу стала для гледачоў чымсьці, чым для амерыканцаў была «Санта-Барбара». Цяпер Нолі разам са сваёй спадчынай засталася ў мінулым, але серыял ад вядомага прадзюсара Расела Ц. Дэвіса вяртае яе да жыцця, піша dailymail.co.uk.

Ноэль была яркім чалавекам, і ў серыяле гэта не хаваецца. У пачатку шоу яна накідваецца на прадзюсара, які абураўся тым, што сотні фанатаў «Скрыжаванняў» сабраліся паглядзець на здымкі сцэны вяселля ў саборы. Яна прыніжае яго на вачах усёй здымачнай групы. «Праблема ў табе. Калі 10 тысяч чалавек прыйшлі, каб паказаць сваю любоў, то я думаю, што гэта цудоўна», — кажа гераіня.

«Скрыжаванні» былі адной з найпапулярнейшых перадач у гісторыі брытанскага тэлебачання, але і ёй даставалася ад крытыкаў. У 1968 годзе серыял нават спрабавалі закрыць, але грамадскасць узбунтавалася, і абурэнне ўзначаліла жонка прэм’ер-міністра. Супраць такога не пойдзеш.

Тады серыял выжыў, але праз 13 гадоў Нолі давялося яго пакінуць, і нішто не змагло яе выратаваць. У той час праявілася яе ўразлівасць, што так доўга хавалася за бескампрамісным фасадам Нолі, але тады праявіліся і новыя грані яе акцёрскага таленту, бо Гордан заззяла на тэатральнай сцэне.

Нолі памерла ад раку страўніка ў 1985 годзе, што паклала канец усім спадзяванням вярнуць яе. І само жыццё гэтай жанчыны, і яе кар’ера заканчваюцца занадта рана, ды і сам серыял месцамі выглядае спешна, нібыта Дэвіс хацеў расказаць занадта шмат для трох серый. Тым не менш, гэта ўсё яшчэ адзін з яго класічных майстар-класаў пра сапраўдную шчырасць, у тым ліку і ў самых важных рэчах.

Вось чаму гледачы надоўга запомняць «Нолі», і ў нейкім сэнсе гэта будзе праявай справядлівасці да лёсу самой Ноэль Гордан. Некалі яе выкраслілі са «Скрыжаванняў», адкінулі найдалей і забыліся. Цяпер новая кінадрама пра Нолі вяртае тэлезорку мінулага на экраны Брытаніі ды і ва ўсім свеце — напэўна, сапраўднай Нолі гэтага вельмі хацелася б.

Нарэшце, гэты серыял — прызнанне Расела Т. Дэвіса ў каханні не толькі да спадарыні Гордан, але і да кожнай жанчыны яе ўзросту, якую дагэтуль называюць «складанай» проста за тое, што яна ведае, чаго хоча, і лічаць занадта амбіцыёзнай, калі яна праяўляе ў жыцці напор. Дзеянне серыяла «Нолі» адбываецца ў 80-я гады, але, як паказвае жыццё, гэты серыял па-ранейшаму актуальны.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,6/10

Rotten Tomatoes — 100% (крытыкі)

З сакавіка запрацуе анлайн-кінатэатр беларускага кіно

Пра злых палякаў і партызан. Што здымаюць на «Беларусьфільме» ў апошнія гады

У папулярным амерыканскім серыяле і новым «Аватары» сыграла дачка беларускай тэнісісткі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1