Фота: avaturn.me

Фота: avaturn.me

22 лютага афіцыйна пачаў працаваць сэрвіс, які здольны хутка ствараць вашы ўласныя рэалістычныя аватаркі і мяняць іх як заўгодна. Дастаткова толькі некалькіх секунд і трох вашых сэлфі.

Пры генерацыі аватараў можна самастойна абіраць ім пол, а затым вызначацца з яго ці яе целаскладам, адзеннем, стылем прычоскі, аксэсуарамі і іншым. 

Больш за тое, вашыя аватары таксама могуць быць анімаваныя і імпартаваныя ў розныя праграмы ці відэагульні.

«Сэрвіс Avanturn — гэта сістэма фотарэалістычных аватараў для вашых дадаткаў, гульняў ці метасусвету. Створаныя вамі аватары імгненна становяцца даступнымі для інтэграцыі ў любое лічбавае асяроддзе, якое працуе на рухавіках Unity, Unreal Engine 4 і Unreal Engine 5», — заяўляюць распрацоўнікі сэрвісу.

Сам сэрвіс бясплатны, але для яго спатрэбіцца наяўнасць акаўнта ў Discord.

Відэа: avaturn.me

Чытайце яшчэ:

Для дызайнерскай праграмы Figma з'явілася новая нейрасетка-памочнік Genius

Машыннае навучанне паскарае пошукі пазаземнага розуму

У Саудаўскай Аравіі з'явіцца высокатэхналагічны хмарачос у форме куба

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2