Даўжыня жабы — 6,5 сантыметра. У яе залаціста-жоўтае горла, жывот, бакі і ніжні бок лапак. Пальцы жывёліны пакрытыя чорнымі плямкамі і шырокімі палосамі.
Знайшлі жывёлу ў Нацыянальным парку Рыа-Негра-Сопладора ў малавывучаным раёне, у экасістэме альпійскай тундры.
Жаба Hyloscirtus tolkieni жыве ў горных рэках і ручаях Андаў. Апалонікі растуць на парогах ля скалаў, а дарослыя земнаводныя жывуць у расліннасці на беразе.
Чытайце таксама:
Шкляныя жабы: від, які выконвае смяротны фокус, каб стаць нябачным
У Індыі знайшлі невядомы раней від жаб з маленькім свіным лычыкам ФОТЫ
У пустыні знойдзеныя тры віды невядомых навуцы жабаў ФОТА





