Фота: сацсеткі Kava i Kvetki

Фота: сацсеткі Kava i Kvetki

Пра закрыццё паведамілі ў інстаграме ўстановы. 

«Наш праект закрываецца. Кавярня на Карла Маркса замкне свае дзверы 12 сакавіка. Да гэтага дня я буду вельмі рада сустрэць вас у нас у гасцях, каб вы атрымлівалі асалоду ад нашых напояў, сняданкаў і рабілі замову кветак на 8 Сакавіка»,— гаворыцца ў відэа. 

Кавярня Kava i Kvetki на Маркса, 19 працавала два гады. 

Стваральнікі абазначалі кветкавую кавярню як праект аб тым, як выказваць пачуцці і дарыць эмоцыі.

«Для стварэння аўтарскага букета нам неабходны час, які вы можаце правесці ў прыемнай атмасферы з кубкам свежай кавы і смачным дэсертам. Або іншая гісторыя: вы заўсёды можаце спантанна парадаваць сябе і сваіх блізкіх свежымі кветкамі, забягаючы па ўлюбёны напой і свежы круасан. Усё гэта пра нашу кветкавую кавярню, дзе мы дапамагаем выказаць пачуцці без слоў і дорым сапраўдныя эмоцыі», — напісана на сайце. 

Чытайце таксама: 

На Зыбіцкай закрыліся некалькі ўстаноў

Закрыўся мінскі рэстабар «Дом», уладальніка якога затрымлівалі разам з сям'ёй

У «экс-Кемпінскі» адкрыўся французскі рэстаран. Што ў меню і якія цэны?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
14
Абуральна
2