Скрыны відэа
У фільме ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Камарова Зяленскі правёў экскурсію па сваёй кватэры на Банкавай у Адміністрацыі прэзідэнта.
Год таму, раніцай 24 лютага, Зяленскі адразу накіраваўся на Банкавую. Пазней да яго прыехалі жонка з дзецьмі, ім было небяспечна заставацца дома.
З таго часу Зяленскі жыве ў адным з пакояў АП. «Гэта мой дом», — сказаў ён.
«У мяне было тое, у чым я ездзіў на фронт, у мяне тут невялікі гардэроб. Там аднолькавае адзенне», — сказаў Зяленскі, які ў першыя дні поўнамаштабнай вайны змяніў дзелавы касцюм на рэчы колеру хакі.
Зяленскі паказаў пінжак і сказаў, што вернецца да яго, калі будзе перамога Украіны.





