У рэйтынг увайшлі 100 кампаній і прадпрыемстваў з Беларусі. Кожнай арганізацыі прысвойвалася ад 0 да 100 балаў па такіх паказчыках, як:

  • Эфектыўнасць і прыбытковасць. 
  • Ліквіднасць акцый. 
  • Дынаміка сярэдняга біржавога кошту адной акцыі. 
  • Дынаміка росту эмітэнта

Затым з ужываннем вагавых каэфіцыентаў і метадаў нармалізацыі гэтыя балы сумаваліся для вылічвання агульных адзнак.

У выніку першыя 10 месцаў у рэйтынгу занялі:

  1. ААТ «Прыёрбанк».
  2. ААТ «АСБ Беларусбанк».
  3. ААТ «Сбербанк».
  4. Будаўніча-прамысловае ААТ «Брэстгазаапарат».
  5. ААТ «Белэнергарэмналадка».
  6. ААТ «Магазін № 45. Спажывецкія тавары».
  7. Сумеснае ААТ «Гомелькабель».
  8. ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс».
  9. ААТ «Бабуліна крынка».
  10. ААТ «Цяпліцмантаж».

Даследаванне паказвае, што першыя тры прызавыя месцы займаюць найбуйнейшыя банкі Беларусі, сярод якіх лідарам рэйтынгу з'яўляецца ААТ «Прыёрбанк». Характэрна, што яго ўласніца — адна з даччыных структур аўстрыйскай банкаўскай групы Raiffeisen Bank International, якая да гэтага часу мае вельмі цесныя сувязі з Расіяй і размяшчае у сябе звыш 20 млрд еўра расійскіх укладаў (што нядаўна выклікала адкрытыя падазрэнні з боку санкцыйных органаў ЗША і Еўропы).

Усяго ў Беларусі, паводле праведзенага аналізу, цяпер існуе каля 2048 адкрытых акцыянерных таварыстваў (звесткі за студзень 2023 года). 

Пры гэтым іх колькасць ужо тры гады няўхільна зніжаецца: Беларусь з 2020 года страціла 241 ААТ ці 3,6% ад агульнай колькасці на той момант (2289).

Як стала вядома, за 2022 год толькі 163 адкрытыя акцыянерныя таварыствы здзяйснялі біржавыя аперацыі са сваімі акцыямі. Таксама статыстыка паказала, што на дадзены момант сярод дзвюх тысяч ААТ толькі 137 арганізацый устойліва плацежаздольныя. У той жа час публічная фінансавая справаздачнасць ёсць толькі ў 142 кампаній.

Аўтары даследавання падкрэсліваюць, што ўся інфармацыя для аналізу была ўзятая з публічных крыніц, а сама справаздача не тычылася нярынкавых фінансавых аперацый кампаній.

З поўнай версіяй даследавання можна таксама азнаёміцца ​​тут.

Чытайце яшчэ:

ЗША пашырылі спіс тавараў, якія забаронена экспартаваць у Беларусь і Расію. Там смартфоны і бытавая тэхніка

Статусбанк прыпыніў магчымасць адкрыцця бягучых рахункаў у еўра

Расія спыніла пастаўкі нафты ў Польшчу

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1