У гульні прадстаўленыя карткі з выявамі выбітных беларускіх дзеячаў, такіх як мастак Марк Шагал, літаратар Уладзімір Караткевіч, княгіня Анастасія Слуцкая і многія іншыя. З такой настольнай гульнёй можна весела бавіць час і даведацца пра вядомых людзей, якія зрабілі свой унёсак у развіццё краіны.

Уявіце, што межы часу сцерліся, і выбітныя беларусы розных часоў апынуліся ў ХХІ стагоддзі. Цяпер кожны гулец павінен выбраць свайго персанажа і адказваць на незвычайныя пытанні, напрыклад: «Што б расказала Бона Сфорца ў інтэрв’ю для глянцавага часопіса?», «Які прынт быў бы на цiшотцы ў Вітаўта?», «Што б рабіла Вера Харужая падчас зомбі-апакаліпсісу?». Трэба зразумець, якога дзеяча абралі вашы сапернікі, а яны павінны адгадаць, хто вы. Выйграе першы, хто знойдзе свайго двайніка.

Пажаданы ўзрост удзельнікаў гульні — ад 14 гадоў, але строгіх абмежаванняў няма. Гуляць адначасова могуць ад 2 да 6 чалавек. Працягласць — 30-45 хвілін, у залежнасці ад падрыхтаванасці ўдзельнікаў.

У камплект уваходзяць:

  • 50 картак з вядомымі беларусамі;
  • 25 картак з пытаннямі;
  • 12 картаў выбару;
  • брашура з кароткімі біяграфіямі;
  • карткі «так» і «не»;
  • карткі лайкаў;
  • правілы гульні.

Набыць настолку сабе ці ў падарунак можна ў фірмовых крамах сеткі, праз мабільную праграму OZ альбо на сайце OZ.by.

Чытайце таксама:

Іх 20 гадзін лепшыя, чым 40 гадзін многіх. Чаму маці — выдатныя супрацоўніцы

«Хачу схадзіць у морг і пабачыць чалавека знутры». Паглядзіце, якія страшна прыгожыя маскі з пап'е-машэ стварае гэтая мінчанка

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0