Фота: афіцыйны сайт Nokia

Фота: афіцыйны сайт Nokia

Кампанія Nokia 26 лютага аб'явіла аб правядзенні свайго рэбрэндынгу: абнавіліся лагатып, візуальнае афармленне і ідэалогія брэнда. Такога ў кампаніі не адбывалася цягам 60 гадоў.

Новы сімвал пакінуў у мінулым свой фірменны сіні фон, а слова Nokia цяпер складаецца з пяці розных геаметрычных формаў. 

Зараз гэтае афармленне, па словах кампаніі, будзе паступова з'яўляцца і на афіцыйным сайце, і ў сацсетках, і на будынках офісаў Nokia ва ўсім свеце.

«Мы больш не такія, якімі свет бачыў нас раней. Мы захавалі спадчыну папярэдняга лагатыпа, але зрабілі яго больш сучасным і лічбавым, каб перадаць нашу цяперашнюю ідэнтычнасць. Першым чынам мы вызначылі нашу мэту… Nokia стварае тэхналогіі, якія дапамагаюць міру дзейнічаць разам», — сказана ў прэс-рэлізе кампаніі.

Як стала вядома агенцтву Reuters, Nokia тым самым імкнецца стаць лідарам у развіцці сістэм сувязі і якасці сетак і выйсці за межы звыклага ўсім вобраза кампаніі — вытворцы тэлефонаў.

Чытайце яшчэ:

У Spotify з'явілася нейрасетка-дыджэй, якая сама падбірае музыку на ваш густ 

З'явілася магчымасць хутка ствараць свае ўласныя фотарэалістычныя і анімаваныя аватары

З памерлымі можна будзе камунікаваць. З'явіўся штучны інтэлект, здольны ствараць лічбавую копію чалавека

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1