Скрыншот эфіру «Фейгін Live»

Скрыншот эфіру «Фейгін Live»

Вядучы Марк Фейгін згадаў гарачыя падзеі апошніх дзён: выбух на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах, нібыта аб'яўленага ў вышук дыверсанта і адначасова гібель на мяжы ўкраінскага ваеннаслужачага з тэрытарыяльнай абароны.

«Як гэта звязана між сабой?» — задае ён пытанне.

«Ну гэта беларускія партызаны, яны ўзялі адказнасць на сябе, трэба думаць, што гэта яны», — кажа Арастовіч.

«Ёсць беларусы, якія дапамагаюць воінам свету змагацца супраць цемры, пашкоджваючы вельмі дарагія, вельмі ключавыя і вельмі сістэмаўтваральныя элементы разведавальных комплексаў, скіраваных супраць Украіны. Гэта вельмі сур'ёзная перамога. Дзякуй беларускім партызанам», — выказаўся Арастовіч.

Ён кажа, што Украіна не наносіць удары па нашай краіне, бо Беларусь вельмі важная для забеспячэння ўкраінскай бяспекі. Гэта будзе важна і каб закладваць адносіны з абноўленай Беларуссю.

Арастовіч мяркуе, што Лукашэнка апасаецца ўцягваць сябе цалкам у вайну.

«Шмат рыторыкі, шмат візітаў у Маскву, шмат страшных заяў. Але ўдараў з тэрыторыі Беларусі [апошнім часам] няма. Гэта найбольш важны фактар.

Таму мы не б'ём па беларускай тэрыторыі, але дзеяннямі беларускіх партызан мы не кіруем. І дзеянні партызан не скіраваныя супраць Беларусі — яны па акупацыйных расійскіх войсках. Гэта зусім іншая гісторыя. Беларусь акупаваная расіянамі», — выказаўся Арастовіч.

Адказнасць за выбухі на аэрадроме ў Мачулішчах узяла на сябе ініцыятыва беларускіх сілавікоў супраць дыктатуры BYPOL. Яна сцвярджае, што беларускія падпольшчыкі з дапамогай дронаў вывелі з ладу самалёт далёкай разведкі коштам 330 мільёнаў даляраў.

«Жэстачайшай дысцыпліны!» Лукашэнка адчытаў кіраўніцтва сілавога блоку. Хрэнін сядзеў як мыла з'еўшы

Расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах можа быць сур'ёзна пашкоджаны — пра гэта сведчыць адна дэталь

У Крамлі адмовіліся каментаваць атаку на расійскі самалёт у Беларусі

«Самым складаным была эвакуацыя». Азараў пра падрабязнасці падрыву расійскага самалёта ў Мачулішчах

Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?