З 1 сакавіка ўсе кліенты LTG Cargo, якія здзяйсняюць шырокакалейныя чыгуначныя грузаперавозкі, павінны будуць падаваць дадатковую падрабязную інфармацыю пра грузы, а таксама дадатковыя дакументы. У мэтах забеспячэння належнага выканання новага парадку кліентам давядзецца паўторна падаваць заяўкі на грузаперавозкі з трэціх краін з дадатковай інфармацыяй.

У выпадку ўзнікнення якога-небудзь падазрэння ў спробе абыйсці санкцыі ці ў выпадку адмовы кліента прадставіць якой-небудзь з запытаных дадатковых дакументаў кампанія спыняе і надалей будзе спыняць такія грузаперавозкі.

Выключэнне будзе дзейнічаць толькі для транзітных заявак на тавары першай неабходнасці — іх будуць перавозіць па ранейшых правілах.

«Магчымыя спробы бізнэсу абысці міжнародны санкцыйны кантроль мы ацэньваем вельмі жорстка і зробім усё, каб прадухіліць гэта.

Выяўленыя выпадкі, мабілізавалі ўвесь калектыў кампаніі — мы супрацоўнічаем з іншымі інстытутамі, адказнымі за санкцыйны кантроль, мы напагатове і гатовыя рэагаваць. Зробім усё, што ад нас залежыць, каб па чыгунцы ў Літву не траплялі грузы, якія прыносяць карысць краінам-агрэсарам», — заявіў старшыня праўлення LTG Cargo Арнольдас Укенекас.

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0