Фота ілюстрацыйнае
Раней грамадзяне Польшчы маглі ўехаць у Беларусь без візы толькі на беларуска-польскім участку мяжы, цяпер жа пры жаданні могуць гэта зрабіць і з Літвы, і з Латвіі.
Новаўвядзенне будзе дзейнічаць з 00:00 2 сакавіка па 31 снежня ўключна.
Гэты крок — чыста прапагандысцкі, ім лукашэнкаўскі рэжым спрабуе ўбіць клін паміж польскімі ўладамі і польскім грамадствам. Нібыта ён не толькі нічога не мае супраць простых людзей, але нават ім спрыяе і да іх адкрыты і пры гэтым бескампрамісна змагаецца супраць «несправядлівых» абмежаванняў, накладзеных польскай дзяржавай.