Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Следчы камітэт паведаміў, што ў жніўні 2022 года 55-гадовы жыхар Брэста выпадкова натрапіў на тэрмінал самаабслугоўвання, які памылкова падвойваў суму сродкаў, калі карыстальнік папаўняў сваю карту.

Мужчына вырашыў скарыстацца сітуацыяй і стаў хадзіць да таго тэрмінала штодзень ды не па адным разе. Такім чынам яму ўдалося пабагацець на больш за 23 тысячы рублёў.

Пазней мужчына растлумачыў, што, натрапіўшы на такую нечаканую крыніцу хуткага прыбытку, захацеў здабыць сродкі для пагашэння крэдыту. Але ўрэшце яго ўсё ж злавілі і па факце крадзяжу, здзейсненага ў буйным памеры, завялі крымінальную справу.

Мужчыну ўжо давялося ў поўным памеры кампенсаваць шкоду, нанесеную банку.

Клас
0
Панылы сорам
16
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
6