«Наш інтарэс да вас вы ведаеце. Вы робіце добрыя аўтамабілі. Калі ў вас ёсць жаданне і імкненне працаваць у Беларусі — я да вашых паслуг. Я хацеў бы, каб мы стварылі сапраўдны аўтамабіль у Беларусі разам з вамі. І калі мы хочам атрымаць эфект і поспех, гэта трэба рабіць цяпер, і вельмі хутка, калі вызваліліся тэрыторыі і рынкі для нашай будучай прадукцыі. У мяне адно пытанне: як вы глядзіце на гэта з улікам маёй і Сі Цзіньпіна падтрымкі?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

China FAW Group — кітайская дзяржаўная аўтамабілебудаўнічая кампанія, найстарэйшая ў краіне. Па аб'ёмах вытворчасці аўтамабіляў FAW займае другое месца ў Кітаі пасля SAIC Motor, у 2021 годзе доля на рынку складала 13,8%.

FAW вырабляе аўтамабілі шасці катэгорый, у тым ліку грузавікі малой, сярэдняй і вялікай грузападымальнасці, пазадарожнікі, легкавыя аўтамабілі, аўтобусы, малалітражныя аўтамабілі.

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
16
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1