Фота: thomsonmedical.com

Фота: thomsonmedical.com

Даследчыкі не ведаюць, чаму паказчыкі сярод маладых людзей растуць. Па словах анколагаў, вядомыя фактары рызыкі, такія як нездаровае харчаванне, ужыванне алкаголю і адсутнасць фізічнай актыўнасці, могуць спрыяць, але не цалкам тлумачаць гэтую тэндэнцыю. Некаторыя лічаць, што прычынай можа быць змена мікрабіёму (мікраарганізмаў) у целе чалавека, выкліканая зменамі ў навакольным асяроддзі.

«Я бачу шмат маладых пацыентаў, якія вядуць здаровы лад жыцця, але ў іх дыягнастуюць метастатычны рак тоўстай кішкі», — кажа Кімі Нг, дырэктар Цэнтра ранняга каларэктальнага раку ў Анкалагічным інстытуце Дана-Фарбер у Бостане. 

Яшчэ адна тэндэнцыя — у маладых людзей каларэктальны рак выяўляюць на больш позніх стадыях захворвання. Чаму так адбываецца, таксама не ясна. Гэта можа здарацца з-за недакладных паказчыкаў скрынінгу, в таксама праз тое, што ў больш маладых пацыентаў лекары схільныя памылкова прымаць такія сімптомы, як боль у жываце, кроў у стуле і ненаўмысную страту вагі за прыкметы іншых хваробаў.

На падставе гэтых даных Амерыканскае анкалагічнае таварыства і камісія, што падтрымліваецца ўрадам ЗША, у апошнія гады знізілі рэкамендаваны парог для скрынінгу з 50 да 45 гадоў. Па словах галоўнага выканаўчага дырэктара ACS Карэн Кнудсэн, людзі, у чыіх сваякоў быў рак тоўстай кішкі або якія маюць іншыя фактары рызыкі, павінны звярнуць увагу на гэтую праблему яшчэ да таго, як ім споўніцца 45.

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
13
Сумна
26
Абуральна
5