Фота: planetabelarus.by
Цяпер дом адносіцца да аграгарадка Агарэвічы Ганцавіцкага раёна. Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць, таму новаму ўладальніку трэба будзе падпісаць ахоўнае абавязацельства.
Будынак аднапавярховы, з калонамі, яго плошча — 324 «квадраты». Ёсць ацяпленне, вада, электрычнасць, каналізацыя, тэлефон.
Пры доме ёсць прыбудова, танцпляцоўка з мостам, участак больш чым на 2 гектары перададуць у арэнду на 30 гадоў.
Дом можна выкарыстоўваць пад прадпрымальніцкую дзейнасць ці пад жыллё.
Аўкцыён пройдзе 31 сакавіка.
Яшчэ нядаўна ў сядзібе размяшчалася сталовая работнікаў буйнога сельгаспрадпрыемства «Бярозавец». Аднак з часам гаспадарцы стала нявыгадна ўтрымліваць абʼект, расказвала мясцоваму выданню «Ганцавіцкі час» былая захавальніца панскага дома Галіна Куліноўская. У 90-я гады ХХ стагоддзя пры сядзібе ў Агарэвічах праводзілі конныя спаборніцтвы, не раз сюды прыязджалі і чыноўнікі: тагачасныя старшыня Саўміна Вячаслаў Кебіч, прэмʼер-міністры Міхаіл Мясніковіч і Міхаіл Чыгір.





