«Гэтая эпоха французскай Афрыкі (Françafrique) даўно скончылася, але ў мяне часам узнікае адчуванне, што менталітэт спазняецца, калі я чытаю, чую, бачу, што Францыі ўсё яшчэ прыпісваюць намеры, якіх у яе няма…

Ад яе ўсё яшчэ чакаюць пазіцыі, якую яна адмаўляецца прымаць… У Габоне, як і ўсюды, Францыя з'яўляецца нейтральным суразмоўцам, які размаўляе з усімі бакамі і які не ўмешваецца ва ўнутраную палітыку», — заявіў Макрон.

Францыя да другой паловы ХХ стагоддзя валодала вялікімі калоніямі ў Заходняй і Экватарыяльнай Афрыцы. Сляды гэтага застаюцца дагэтуль, бо большасць былых калоній Францыі па-ранейшаму выкарыстоўваюць французскую мову ў якасці дзяржаўнай, а ў якасці валюты ў іх франк КФА.

Акрамя таго, у рэгіёне захоўваюць прысутнасць французскія вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць у шэрагу аперацый. Але гэты ўплыў сапраўды ўсё больш змяншаецца. Прынамсі, Францыя 17 лютага 2022 года пачала вывад сваіх войскаў з Малі ў рамках аперацыі «Бархан».

У той жа час у Афрыцы, у тым ліку колішняй французскай, пашыраецца ўплыў Кітая, а ў некаторых краінах, як Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Малі ці Буркіна-Фасо — пуцінскай Расіі, у тым ліку праз вайсковыя дзеянні «ПВК Вагнера».

Чытайце таксама:

Новы прэм’ер Малі год жыў у Мінску і дзесяць — у Маскве. Як былая французская калонія ператвараецца ў фарпост Расіі ў Афрыцы

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
7
Абуральна
4