«Злачынствы пажадана здзяйсняць без сведак, — пракаментаваў Арлоў. — Рэжым Лукашэнкі рыхтуецца сёння здзейсніць злачынства: вынесці жорсткі, несправядлівы абвінаваўчы прысуд маім калегам-праваабаронцам і сябрам з цэнтра «Вясна». За што? Выключна за іх праваабарончую працу. Таму не здзівіўся, калі пры пасадцы ў самалёт даведаўся, што мне забаронены ўезд у лукашэнкаўскую Беларусь. Спадзяюся прыехаць у паслялукашэнкаўскую Беларусь і абняць вясноўцаў на волі».
5 студзеня Алег Арлоў і журналістка Кацярына Яньшына прысутнічалі на першым пасяджэнні па справе «Вясны». Пасля яго заканчэння Яньшыну затрымалі, абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Суд прызначыў ёй 15 сутак арышту.
Пасля выхаду з Акрэсціна Кацярыну дэпартавалі і забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў.