Паводле яго, першымі на археалагічную разведку адправяцца супрацоўнікі Інстытута гісторыі. Яны вывучаць мясцовасць, намецяць месцы будучых раскопак. 

Асноўныя даследаванні пройдуць улетку. Ужо ёсць дамоўленасць з некаторымі гістарычнымі факультэтамі ВНУ краіны аб тым, што іх студэнты будуць праходзіць археалагічную практыку на Менцы.

— Мы разумеем, што за адзін палявы сезон не атрымаецца поўнасцю даследаваць такі гіганцкі археалагічны комплекс. Уявіце, што толькі ўмацаваныя Малое і Вялікае гарадзішчы займаюць плошчу 2 га, вышыня іх абарончых валоў — 8—12 м, а селішча за крапаснымі сценамі займае 30 га. Таму выберам найбольш перспектыўныя ўчасткі на самым умацаваным гарадзішчы і прылеглым да яго селішчы. Спадзяемся, што ўжо ў гэтым сезоне будуць знаходкі, якія праліваюць святло на самую раннюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці, гарадзішча на ​​Менцы і яго сувязі з сучасным горадам.

Лакіза запрасіў усіх ахвотных у якасці валанцёраў далучацца да будучага даследавання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?